Вы тут

У Крамлі пракаментавалі магчымасць сустрэчы Зяленскага і Пуціна ў Пекіне

Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін / З архіву Reuters

У Крамлі пракаментавалі магчымасць сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага ў Пекіне. Мяркуецца, што і прэзідэнт Расіі, і прэзідэнт Украіны будуць прысутнічаць на адкрыцці зімовай Алімпіяды. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у каментары ТАСС заявіў, што "правядзенне ніякіх двухбаковых сустрэч... не плануецца" (акрамя перамоў з старшынём КНР Сі Цзіньпінам). А прычынай гэтага ён назваў строгія абмежаванні, якія арганізатары Алімпіяды ўвялі і для спартсменаў, і для гасцей, "уключна з афіцыйнымі асобамі".

Праўда, Пяскоў адзначыў, што цалкам выключаць магчымасці сустрэчы Пуціна з Зяленскім нельга.

Падчас сустрэчы прэзідэнты Украіны і Расіі маглі б абмеркаваць напружаную сітуацыю ў дачыненнях краін. У апошнія тыдні пра пагрозу вайны папярэджваюць і СМІ, і палітыкі. Маскве ў выпадку агрэсіі супраць Кіева пагражаюць жорсткія заходнія санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.