Вы тут

У краме JYSK у Мінску плануюць правесці распродаж рэштак тавару

Чэргі ў краме JYSK / realt.by

У краме JYSK на вуліцы Гарэцкага ў Мінску зноў пачалася выкладка тавараў. Між тым, з 18 красавіка дацкая сетка прыпыніла працу ў Беларусі — у рамках санкцый супраць вайны.

Перад закрыццём у крамах стаялі шматгадзінныя чэргі пакупнікоў.

У каментары realt.by супрацоўнікі сеткі патлумачылі, што ў чэрвені плануюць правесці распродаж рэшты тавараў: "Дакладную дату пакуль не ведаем. Пакуль не можам сказаць, што будзе далей, таму што самі не ведаем"

Распродаж плануюць праводзіць у крамах на Гарэцкага, 2 і Каменнагорскай, 3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.