Сёння Алена Купчына абмяркуе ў Кракаве ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрасаюза

У Кракаў запрасілі міністра замежных спраў нашай краіны Уладзіміра Макея, але паехала ў Польшчу яго намесніца Алена Купчына. Такое рашэнне ў справе ўзроўня прадстаўніцтва прыняў МЗС Беларусі.

У мерапрыемстве паўдзельнічаюць кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны, Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі, а таксама вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежнай палітыцы Кэтрын Эштан і камісар ЕС па пашырэнні і палітыцы еўрапейскага суседства Штэфан Фюле.

Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, у Купчыной у Кракаве запланаваны "шэраг двухбаковых сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаў-членаў ЕС і еўрапейскіх інстытутаў для абмеркавання пытанняў, якія тычацца супрацоўніцтва краін-удзельніц Усходняга партнёрства і Вышаградскай групы, а таксама ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам".
 

Запрашэнне на Віленскі саміт Усходняга партнёрства Беларусь хоча атрымаць на імя Лукашэнкі

Фота — bymedia.net, БЕЛТА
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі