У космас на паветраным шары — чаму не? #ІхНоравы

Кароткі агляд міжнародных навін

Кароткі агляд міжнародных навін / @rubanau_collage

Паветраны шар — гэта не толькі песня N.R.M., а яшчэ і новы сродак касмічнага турызму! Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
 

"Падымі мяне па-над Зямлёю…"

Амерыканская кампанія звышвысокагорнага турызму Space Perspective прадставіла тэставую капсулу для свайго касмічнага карабля Neptune, які зможа транспартаваць падарожнікаў на самы край космасу да 2025 года.

Капсула адправіцца ў свой першы беспілотны тэставы палёт у найбліжэйшыя тыдні. А камерцыйныя палёты плануюць запусціць ужо ў наступным годзе.

Па дадзеных кампаніі, гэта будзе самы вялікі касмічны карабель для людзей, дыяметрам 4,9 метра з месцамі для васьмі пасажыраў і капітана. І ў адрозненне ад канкурэнтаў Virgin Galactic і Blue Origin гасцям не давядзецца змагацца з перагрузкай або нулявой гравітацыяй.

Яго корпус таксама мае самыя вялікія вокны, якія калі-небудзь лёталі ў космас. Па словах кампаніі, яны ідэальна падыходзяць для здымкаў сэлфі і сузірання дзівосных пейзажаў.

У космас на паветраным шары — чаму не? #ІхНоравы
Жакаранда / Wikipedia

Ранняе цвіценне жакаранды ў Мексіцы выклікала спрэчкі аб змяненні клімату. Навукоўцы занепакоеныя тым, што сёлета гэтая знакамітая расліна пачала цвісці ў сярэдзіне зімы, а не ў сакавіку, як гэта бывае звычайна.

Кожную вясну вуліцы сталіцы Мексікі афарбоўваюцца ў фіялетавы колер ад цвіцення тысяч дрэў жакаранды. Іх эфектныя колеры прыцягваюць не толькі погляды жыхароў і турыстаў, але і птушак, пчол і матылькоў, якія знаходзяць у іх ежу і прытулак.

Але сёлета штосьці змянілася. Некаторыя жакаранды пачалі цвісці ў пачатку студзеня, хаця яны звычайна прачынаюцца вясной. Ранняе цвіценне выклікала трывогу навукоўцаў і жыхароў самога Мехіка, дзе дрэвы сталі культавай часткай гарадскіх вуліц.

Як паведамляецца, навукоўцы ўжо пачалі даследаваць, наколькі шырока распаўсюджаны феномен ранняга цвіцення, і прыйшлі да высновы, што ўсяму віной змена клімату.
 

Гібкі смартфон ад Samsung

Карэйская кампанія Samsung прывезла на тэхнавыставу MWC 2024, якая праходзіць зараз, канцэпт гнуткага смартфона, які ўмее ператварацца ў бранзалет. Навінка атрымала назву Cling Band.

У космас на паветраным шары — чаму не? #ІхНоравы
Samsung Cling Band / SamMobile

Samsung Cling Band — гэта свайго роду смартфон і разумны гадзіннік, аб'яднаныя ў адну прыладу, піша Android Headlines. Ён мае гнуткі OLED-дысплей памеру звычайнага смартфона. Дзякуючы механізму, які згінаецца ў цэнтры, яго можна абгарнуць вакол запясця, такім чынам атрымаўшы гадзіннік з велізарным дысплеем.

Раней нешта падобнае паказала Motorola. Але канцэпт Samsung прадугледжвае таксама датчык сардэчнага рытму, гэта значыць, яшчэ і падабенства да фітнес-трэкера. Яшчэ ёсць задняя камера, але пра яе вырашэнне нічога невядома. Не раскрываюцца і характарыстыкі канцэптуальнага тэлефона.
 

Інтэрнэт для ўсіх?

Starlink, праект кампаніі Маска SpaceX, які з дапамогай спадарожнікаў дае доступ да інтэрнэту, паведаміў аб важным дасягненні. Цяпер ён працуе на звычайных смартфонах без неабходнасці дакупляць спецыяльнае абсталяванне.

"Гэтае паведамленне адпраўленае праз спадарожнік SpaceX Direct to Cell", — напісала SpaceX у Twitter (X). Для гэтага выкарыстоўваўся стандартны смартфон, але падлучаны ён быў не да сеткі наземнага мабільнага аператара, а да спадарожніка Starlink.

Падмурак для гэтага дасягнення быў закладзены ў канцы 2023 года, калі SpaceX атрымала ліцэнзію на тэставанне сувязі Starlink са смартфонамі. А ў студзені 2024 кампанія вывела на арбіту спадарожнікі Starlink, сярод якіх былі апараты з падтрымкай тэхналогіі Direct to Cell (DTC).

Яна дазваляе тэлефонам выходзіць у інтэрнэт, атрымліваць тэкставыя паведамленні і галасавыя выклікі ў любым месцы, нават там, дзе не ловіць сувязь. Ніякае дадатковае абсталяванне пры гэтым яму не патрабуецца.

Але перш чым SpaceX зможа зрабіць паслугу даступнай для ўсіх карыстальнікаў, кампанія спачатку павінна атрымаць дазвол ад Федэральнай камісіі сувязі ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі