У Кобрыне рыхтуюцца "пластылінавыя" выбары?

Пра верагоднасць фальсіфікацыі заявіў кандыдат у дэпутаты Нацыянальнага сходу Алесь Мех, звольнены за ўдзел у выбарах летам. Ён называе некалькі момантаў.
Найперш гэта дазвол Цэнтральнай выбарчай камісіі карыстацца пры апячатванні скрыняў пластылінам і не абклейваць раз’ёмных частак скрыні паперай.

А. Мех: "Больш сумленна было б зусім адмяніць апячатваньне і не тлуміць людзям голавы. Я цяпер маю поўнае права назваць гэтыя выбары “пластылінавымі”.

Мех даведаўся таксама, што пры падліку галасоў пратаколы з участковых камісій будуць збіраць у шасці кабінетах гарвыканкаму. Так гэта сфармулявала cакратар Кобрыньскай акруговай камісіі Марыя Лучко:

– Пратаколы будуць прымацца па кабінетах, а потым выніковае — у дзвесці дванаццатым кабінеце.


Юрыст Віталь Сымонік лічыць гэтыя дзеянні парушэннем заканадаўства:

– Такія дзеянні парушаюць артыкул 82 Выбарчага Кодэксу, які акрэслівае, што “вынікі выбараў па выбарчай акрузе ўстанаўліваюцца на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі і заносяцца ў пратакол”.


Спадар Мех мае намер дабівацца адмены гэтага рашэння - альбо разам з іншымі кандыдатамі ў дэпутаты, альбо адзін. Прынамсі, ён ужо накіраваў скаргу на імя Лідзіі Ярмошынай у Цэнтрвыбаркам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі