У Клецку на дзіцячай пляцоўцы выявілі міну часоў вайны

У Клецку на дзіцячай пляцоўцы выявілі міну часоў вайны

У Клецку на дзіцячай пляцоўцы знайшлі мінамётную 50-міліметровую міну часоў Другой сусветнай вайны, паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама

6 красавіка мясцовы 32-гадовы жыхар затэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра небяспечную знаходку. 

З прылеглых шматкватэрных дамоў былі эвакуяваныя жыхары — каля 60 чалавек. 

Сапёрная група, якая прыбыла на месца здарэння, вывезла міну на поле паблізу Клецка і знішчыла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі