У Кіеве заявілі пра чарговы ўдар па войсках РФ, 500 загінулых і параненых
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў пра чарговы паспяховы ўдар па расійскіх войсках. 31 снежня ў раёне Чулакіўкі ў частцы Херсонскай вобласці, акупаванай расіянамі, было забіта і паранена каля 500 чалавек. Знішчана і вайсковая тэхніка.
Такі ж паспяховы ўдар быў нанесены ў навагоднюю ноч у Макееўцы ў Данецкай вобласці. Там загінулі і былі параненыя сотні расійскіх вайскоўцаў (пераважна мабілізаваныя). Мінабароны РФ у панядзелак прызнаў гібель толькі 63 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.