У Кіеве затрымалі 38 чалавек, якія ўначы напалі на банк (відэа)

Пра гэта паведамляе Еспресо.TV са спасылкай на прэс-службу кіеўскай міліцыі. Нагадаем, сёння ўначы некалькі дзясяткаў узброеных людзей у масках уварваліся ў аддзяленне Украінскага Бізнэс Банка на вуліцы Маскоўскай. Яны захапілі ахоўнікаў (але тыя паспелі падаць сігнал трывогі), забралі ў іх зброю, але пазней адпусцілі. Адзін з вызваленых перадаў словы зламыснікаў: яны не збіраюцца рабаваць банк, а толькі ўзялі яго пад ахову. У той жа час была інфармацыя, што невядомыя спрабавалі зайсці ў сховішча.



На месца падзеяў прыбылі байцы спецпадраздзяленняў "Тытан" і "Альфа", прадстаўнікі Самаабароны Майдана. Пасля перамоваў нападнікі пагадзіліся здацца і склалі зброю. Усе яны былі затрыманыя. Высветлілася, што гэта былі выключна грамадзяне Украіны. Пра матывы ўчыненага злачынства пакуль не паведамляецца. Распачатая крымінальная справа.



УНІАН паведамляе, што з 2003-га старшынёй праўлення, прэзідэнтам, а пасля дарадцам Украінскага Бізнэс Банка быў былы кіраўнік Нацбанка Украіны, былы першы віцэ-прэм'ер Сяргей Арбузаў.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі