Як у кіно: дзіўны захоп банка ўзброенай групай у цэнтры Кіева (відэа)

Як інфармуе УНІАН, яны былі ўзброеныя нажамі, дубінкамі і агнястрэльнай зброяй, у тым ліку аўтаматамі. Людзі ў масках захапілі ахоўнікаў, забралі ў іх зброю, але пазней адпусцілі. Адзін з вызваленых перадаў словы аднаго з нападнікаў: яны не збіраюцца рабаваць банк, а толькі ўзялі яго пад ахову. У той жа час была інфармацыя, што невядомыя спрабавалі зайсці ў сховішча.



Уначы пачаліся перамовы зламыснікаў і праваахоўнікаў. На месца падзеяў прыбылі байцы спецпадраздзяленняў "Тытан" і "Альфа".



У Самаабароне і Правым сектары заявілі, што іх людзі не маюць дачынення да нападу на банк. Прадстаўнікі Самаабароны Майдана ўзяліся весці перамовы з нападнікамі, і тыя неўзабаве пагадзіліся здацца ды вызваліць банк. Да ўваходу быў падагнаны аўтобус, які мусіў іх забраць. Невядомыя здалі зброю, забраную ў ахоўнікаў і 4 аўтаматы Калашнікава. Усе яны спартыўнага целаскладу, у масках і камуфляжы, размаўлялі з рускім акцэнтам, адзначае УНІАН.

У Кіеве затрымалі 38 чалавек, якія ўначы напалі на банк





Пра Украінскі Бізнэс Банк вядома, што з 2003-га яго старшынёй праўлення, прэзідэнтам, а пасля дарадцам быў былы кіраўнік Нацбанка Украіны, былы першы віцэ-прэм'ер Сяргей Арбузаў.

Фота — УНІАН
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі