У Кіеве з крам і латкоў знік цацачны Гітлер

29 красавіка з крам і гандлёвых латкоў зніклі 40-сантыметровыя лялькі пад назовам "Адольф Гітлер". Лялька была зробленая на ўзор амерыканскай "Барбі". Цацачны фюрэр каштаваў каля 250 долараў ЗША. Цацачны Гітлер мае ганарлівы выгляд. Ён апрануты ў галіфэ, боты і вайсковы фрэнч з партупеяй. Да цацкі прыкладаўся гардэроб адзежы і абутку, надмагілле з указаннем даты нараджэння і смерці.

Цацка знікла пасля таго, як супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны выявілі да яе і гандляроў падвышаную цікаўнасць. Праваахоўнікі аднак ніяк не рэагуюць на тое, што нацысцкая атрыбутыка вольна прадаецца і ўпрыгожвае вопратку маладых кіяўлян.

У Кіеве на латках прадаецца свастыка, узнагароды і значкі нацысцкай Нямеччыны, а таксама кніга Гітлера "Майн кампф", адзначае інфармацыйнае агенцтва "ПРИМА-News".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі