У Кіеве снайпер страляў у акно кабінета генпракурора, які праводзіў нараду
![У Кіеве снайпер страляў у акно кабінета генпракурора, які праводзіў нараду](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/stralokriaru.jpg.webp?itok=hcuR66dK)
У Кіеве снайпер страляў у акно кабінета генпракурора Віктара Шокіна, які праводзіў нараду. Здарэнне адбылося ўвечары 2 лістапада. Паведамляецца, што ніхто не пацярпеў. Расследаваннем займаецца Служба бяспекі Украіны.
Адзначым, што стральба адбылася ў той час, калі дэпутаты Вярхоўнай Рады збіралі подпісы за адстаўку генпракурора. Перад гэтым выбухнуў і скандал з вялізным домам Шокіна, фота якога з'явіліся ў інтэрнэце. Пасля быў затрыманы лідар партыі "УКРОП" Генадзь Корбан, які жорстка крытыкаваў уладу.
Фота: ria.ru