У Кіеве развіталіся з журналістам Паўлам Шараметам

У Кіеве развіталіся з журналістам Паўлам Шараметам

У Кіеве прайшла жалобная цырымонія развітання з журналістам Паўлам Шараметам, які быў забіты раніцай 20 ліпеня. Развітанне ладзілася ва “Украінскім доме” на Храшчаціку, 2. Цырымонія пачалася ў 11.00 і скончылася каля 14.00, перадае УНІАН.

Як паведамлялася раней, пасля развітання ў Кіеве цела Паўла Шарамета даставяць самалётам у Мінск. 23 ліпеня з 11.00 да 14.00 па ім адслужаць паніхіду ў Храме ўсіх святых па вуліцы Каліноўскага, 121. Журналіст будзе пахаваны на Паўночных могілках побач з бацькам. Пахаванне пачнецца ў 14.30.

Тым часам БАЖ арганізуе збор сродкаў на дапамогу сям’і Паўла Шарамета: гэта адбываецца ў пятніцу з 10.00 да 18.00 у офісе арганізацыі (г. Мінск, вул. Камсамольская, 7 офіс 32). Таксама перадаць грошы можна, скантактаваўшыся з прадстаўнікамі арганізацыі па мабільным тэлефоне +375 29 126-70-98.

Павел Шарамет загінуў у выніку выбуху — бомбу падклалі пад сядзенне машыны, за рулём якой журналіст знаходзіўся. Імаверна, выбуховае прыстасаванне запусцілі дыстанцыйна. Украінскія праваахоўнікі разглядаюць шэсць асноўных версіяў забойства, сярод якіх звядзенне асабістых рахункаў і “расійскі след”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі