У Кіеве пераносяць запланаваныя канцэрты

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у некаторых кіеўскіх культурных установах, адменены запланаваныя на найбліжэйшы час канцэрты і выступы. У прыватнасці, Нацыянальны палац мастацтваў “Україна” адмяніў правядзенне творчых справаздачных выступаў абласных мастацкіх калектываў. Тым не менш, запланаваныя камерцыйныя праекты павінны адбыцца згодна графіку.

“Сёння, 3 лістапада, выступ шоў-балета Todes будзе. Таксама адбудуцца канцэрты Аляксандра Разэнбаўма (5-6 лістапада), аркестра Глена Мілера (7 лістапада), выступы “Студыя Квартал-95” (9-10 лістапада)", — заявілі ў палацы “Ўкраіна”.

У той жа час, у адміністрацыі палаца “Ўкраіна” падкрэслілі, што па жаданні самога арганізатара мерапрыемства можа быць адменена, і паскардзіліся, што, нягледзячы на нармальны ўзровень продажу квіткоў, некаторыя людзі, якія набылі квіткі, не жадаюць наведваць канцэрты.

Нагадаем, 30-га кастрычніка прэм’ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка заявіла пра ўвядзенне 3-тыднёвай забароны на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Фота: reporter.zhitomir.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі