У Кіеве пацвярджаюць, што сустрэча Лукашэнкі і Юшчанкі пройдзе ў Гомелі

Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны пройдзе ў Гомелі 6 траўня, напярэдадні пражскага саміта. Яшчэ нядаўна неафіцыйную інфармацыю пацвердзіла прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта:  "6 траўня ў беларускім горадзе Гомель адбудзецца працоўная сустрэча прэзідэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі і прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Падчас сустрэчы плануецца абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў двухбаковых адносінаў".

Адзначым, што Віктар Юшчанка ўпершыню прыедзе ў госці да Аляксандра Лукашэнкі. Папярэдняя іх сустрэча прайшла ў студзені ў Чарнігаве.

Украінскія эксперты мяркуюць, што Лукашэнка і Юшчанка будуць размаўляць пра "Ўсходняе партнёрства".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі