У Кіеве чацвёра мужчын з сякерамі напалі на джып (відэа)

Дзёрзкі напад адбыўся пад прыцэлам камер відэаназірання на Падоле ва ўкраінскай сталіцы. Як інфармуе тэлеканал ТСН, бандыты мікрааўтобусам заблакавалі джып і кінуліся да пазадарожніка з сякерамі ды пачалі біць шкло.



У міліцыі кажуць, што выпадковы сведка здарэння спрабаваў абараніць кіроўцу джыпа ды адкрыў агонь з траўматычнай зброі. Зламыснікі пачалі адстрэльвацца. Грошы яны з салона аўтамабіля забралі і ўцяклі.



Цікава, што чацвёра бандытаў не хавалі свае твары. Цяпер іх шукаюць. Кіроўца джыпа трапіў у лякарню з парэзамі ад шкла.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі