У КДБ назвалі імёны дзевяці абвінавачаных у "спробе дзяржперавароту"

У КДБ назвалі імёны дзевяці абвінавачаных у "спробе дзяржперавароту"

Абвінавачанымі па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) Крымінальнага кодэкса,з'яўляюцца дзевяць чалавек. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Андрэй Яраш.

Гэта Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажанка, Віталь Макаранка і Ігар Макар. Першых чатырох узялі пад варту і трымаюць у следчым ізалятары КДБ.

Генеральная пракуратура звочна ўзяла пад варту Шчыгельскага, Перапечку, Кулажанку, Макаранку і Макара.

Таксама КДБ накіравала ва ўстановы юстыцыі ЗША просьбу аб аказанні прававой дапамогі. Беларускія спецслужбы просяць знайсці фігурантаў справы, дапытаць іх "выканаць іншыя следчыя і працэсуальныя дзеянні, накіраваныя на ўсебаковае даследаванне ўсіх абставінаў справы". 

Таксама падымаецца пытанне пра экстрадыцыю гэтых людзей у Беларусь. Дакументы на экстрадыцыю Макара будуць адпраўленыя ў Літву, Макаранкі — ва Украіну, 

"Камітэт дзяржбяспекі чакае ад амерыканскіх і іншых замежных партнёраў аператыўнай і ўсебаковай прапрацоўкі нашых запытаў, а таксама станоўчага вырашэння пытанняў аб экстрадыцыі ў Беларусь пералічаных грамадзян для іх прыцягнення да вызначанай законам адказнасці", — заявіў Яраш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі