У кастрычніку ў Мінску з'явіцца шыльда ў гонар прэм'ера БНР Рамана Скірмунта

Шыльда ў гонар Рамана Скірмунта (1868 - 1939), прэм'ера Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе, з'явіцца ў Мінску ў кастрычніку. Яе ўсталяваннем адзначаюцца 140-я ўгодкі з дня нараджэння гэтага выдатнага дзеяча беларускага нацыянальнага руху.
Адным з ініцыятараў ідэі ўшанавання памяці прэм'ера БНР з'яўляецца гісторык Алесь Смалянчук. Ён гаворыць, што Раман Скірмун - незаслужана забыты нашчадкамі.

Алесь Смалянчук: "У Беларусі пакуль няма помніка гэтаму чалавеку. А ён - даволі прыкметная постаць у гісторыі Беларусі пачатку ХХ стагоддзя".



Сродкі на выраб шыльды збіралі 15 беларускіх даследчыкаў, пераважна гісторыкаў. Яе зрабіў вядомы гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Актыўны ўдзел ў рэалізацыі ідэі таксама прымалі мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі і гісторык Захар Шыбека. Яе падтрымаў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.

Менавіта ў Чырвоным касцёле і будзе ўсталяваная шыльда. Яе адкрыццё прызначанае на 11 кастрычніка (пачатак а 12-й гадзіне). Магчыма, што ў Мінск прыедуць землякі Скірмунта з Піншчыны, якія яшчэ добра яго памятаюць.

Больш падрабязна пра біяграфію Рамана Скірмунта можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі