У Кастрычніцкім раёне падчас зносу старога дома адбыўся выбух

Як паведамляе БЕЛТА, выбух прагучаў, калі камунальнікі палілі рэшткі старога дома, у якім ніхто даўно не жыў. Мяркуецца, што на месцы былой гаспадарчай пабудовы каля хаты выбухнулі дзве мінамётныя міны. Яшчэ адну міну адкінула ў бок, яна не разарвалася.



На шчасце, ніхто не пацярпеў. Месца здарэння ачапілі міліцыянты, сапёры правяраюць тэрыторыю.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі