У капліцы паўстанцаў Каліноўскага ўсталявалі шматмоўныя шыльды з іх імёнамі

У капліцы паўстанцаў Каліноўскага ўсталявалі шматмоўныя шыльды з іх імёнамі

Трохмоўныя шыльды з імёнамі паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ўсталяваныя ў кампліцы, дзе 22 лістапада адбылося ўрачыстае перазахаванне. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла польская амбасада ў Вільні.

Шыльды зробленыя на беларускай, літоўскай і польскай мовах. 

22 лістапада ў Вільні адбылася ўрачыстацыя цырымонія перапахавання Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў. Парэшткі паўстанцаў былі выяўленыя на Замкавай гары. Афцыйную беларускую дэлегацыю на цырымоніі ўзначальваў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.

Тысячы беларусаў прыехалі развітацца з нацыянальным героем, якім з'яўляецца Кастусь Каліноўскі. Сотні нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў рухаліся ў калоне, якая суправаджала парэшткі паўстанцаў з кафедральнага касцёла да могілак Росы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі