У Камянецкім раёне за 100 тысяч долараў прадаюць "Рубрыку"

У Камянецкім раёне за 100 тысяч долараў прадаюць "Рубрыку"

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прадае ў Камянецкім раёне на ўскраіне Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" за 100 тысяч долараў "Рубрыку". Гэта савецкі сакрэтны ваенны бункер-радыёцэнтр, пабудаваны ў канцы 1960-х гадоў. Як інфармуе "Беларусь сегодня", у 1991 годзе планавалася рэканструкцыя аб'екта, але развал СССР паставіў на ёй крыж. "Рубрыка" складаецца з двух вузлоў сувязі. Калі адзін быў разрабаваны мясцовымі жыхарамі, дык іншы ратавальнікі здолелі захаваць (аб'ект знаходзіцца на іх балансе).

У МНС кажуць, што для іх "Рубрыка" — гэта непатрэбны баласт. Аднак жадаючых купіць аб'ект пакуль няма. Новаму гаспадару давялося б аднаўляць водазбеспячэнне, вентыляцыю, ацяпленне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі