У Камянецкім раёне два хлопцы збілі знаёмага і адвезлі яго дадому ў багажніку

У Камянецкім раёне два хлопцы збілі знаёмага і адвезлі яго дадому ў багажніку

У Камянецкім раёне Брэстчыны, у вёсцы Лумна, супрацоўнікі Следчага камітэта затрымалі двух маладых мужчын — 21 і 26 гадоў. Іх падазраюць у прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў 59-гадоваму аднавяскоўцу.

Паводле інфармацыі следства, усе трое выпівалі дома ў самага маладога. Падчас выпіўкі мужчыны пасварыліся, і маладзейшыя збілі старога. Потым яны паклалі пацярпелага ў багажнік легкавога аўтамабіля свайго знаёмага і адвезлі дадому. Там мужчыны пакінулі збітага аднавяскоўца на падлозе і самі з'ехалі. Пра здарэнне яны нікуды не паведамлялі. Медыкаў да збітага мужчыны выклікалі яго суседзі, якія бачылі, як яго выцягнулі з аўтамабіля ў непрытомным стане.

Медработнікі даставілі збітага мужчыну ў лякарню. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні ў крытычным стане. У яго дыягнаставалі цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, пераломы рэбраў і правай рукі.

Следчы камітэт пачаў краымінальную справу на двух аднавяскоўцаў. Паведамляецца, што хлопцы нідзе не працуюць, раней неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. 30 верасня іх узялі пад варту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі