У Камянцы міліцыя арганізавала на "партызанаў" засаду каля славутай вежы

У Камянцы міліцыя арганізавала на "партызанаў" засаду каля славутай вежы

У Камянцы ў Брэсцкай вобласці міліцыя арганізавала на "партызанаў" засаду каля славутай вежы-помніка архітэктуры XIII стагоддзя. Як паведамляе тэлеканал "Белсат", 7 лістапада ў яе трапілі аматары фатаграфавання з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам. Затрымалі Юлію Меліхаву, Аксану Старун, Дзяніса Цэлых, Аляксандру Гушчу і Змітра Кавалюка. У аўторак яны былі асуджаны на 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, суддзя Аксана Шкель прыехала на разгляд спраў у мясцовы РАУС.

Затрыманыя выйдуць на свабоду 12 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі