Вы тут

У Калумбіі затрымалі наркабарона, які пастаўляў какаін у ЗША і ў Расію

Дайра Усуга пасля затрымання

У Калумбіі затрымалі наркабарона Дайра Усугу па мянушцы "Атаніэль". Прэзідэнт краіны Іван Дуке Маркес параўнаў гэта з затрыманнем Пабла Эскабара ў 90-я.

"Атаніэль" кіраваў "Кланам заліва", які кантралюе наркатрафік з Калумбіі ў ЗША і ў Расію. Ён не карыстаўся мабільнымі тэлефонамі, арганізаваўшы ўсю камунікацыю праз кур'ераў. Тым не менш, сілавікі адсачылі яго месца знаходжання.

Усуга быў самым расшукваемым наркабаронам у свеце. За інфармацыю пра яго ў Калумбіі абяцалі 800 тысяч долараў, у ЗША — $5 млн. У яго затрыманні ўдзельнічалі паліцыянты, 500 салдат і 22 верталёта. Адзін паліцыянт загінуў — яго пахавалі з пашанай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.