У калонію “Віцьба-3” перадавалі амфетамін у пакеціках з-пад кавы

Амфетамін, схаваны ў аднаразовых пакеціках з распушчальнай кавай, знайшлі кантралёры па спатканнях у бандэролі, якую перадалі сваякі аднаго са зняволеных у папраўчую калонію "Віцьба-3".

Па словах ахоўнікаў калоніі, гэта не самая арыгінальная схованка для наркотыкаў. Марыхуану, метадон, амфетамін ды іншыя наркотыкі ахоўнікі знаходзяць у сале, кетчупе, кансервах і нават мыйных сродках, што перадаюць з волі.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі