У калоніі “Віцьба-3” чакаюць загаду з Мінску ў справе вызвалення Казуліна

Адміністрацыя калоніі “Віцьба-3”, дзе адбывае пакаранне Аляксандр Казулін, не можа яго адпусціць на пахаванне памерлай учора жонкі, без распараджэння з Мінску, з Дэпартамента выканання пакаранняў.
Як паведамілі БелаПАН у калоніі, тэлеграма пра смерць Ірыны Казулінай прыйшла 23 лютага пасля адбою, таму Аляксандру Казуліну пра гэта паведаміць начальнік калоніі сёння раніцай.

Паводле дзяжурнага памочніка начальніка калоніі Цімура Паўлава, за час яго службы не было такіх прэцэдэнтаў, калі зняволеных адпускалі на пахаванне, раней ім пра гэта толькі паведамлялі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі