У калоніі ў Навасадах з акна выкінуўся зняволены — праваабаронцы
![Калонія ў Навасадах / kyky.org](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/navasady-2803.jpg.webp?itok=zhNuvmxA)
Калонія ў Навасадах / kyky.org
У калоніі ў Навасадах пад Барысавам з акна другога паверха выкінуўся адзін з зняволеных, паведамляюць праваабаронцы.
Здарэнне адбылося 26 сакавіка. Прычынай называюць жорсткае абыходжанне са зняволенымі ў ПК №14.
Пацярпелага завуць Уладзімір Уладзіміравіч Іпатаў. Паведамляецца, што ён асуджаны паводле палітычных матываў і мае праблемы з пазваночнікам. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі Барысава.
Дарэчы, цяпер у папраўчай калоніі №14 адбываюць тэрміны пяць палітвязняў, сярод якіх шматдзетны бацька Зміцер Дашкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.