У Калеснікавай у ізалятары баляць рукі: яе сілай цягнулі ў машыну

У Калеснікавай у ізалятары баляць рукі: яе сілай цягнулі ў машыну

Адвакатка Людміла Казак сустрэлася ў мінскім СІЗА №1 з Марыяй Калеснікавай. Па словах адвакаткі, яе падабаронная пачуваецца добра. У яе ў камеры шэсць суседак.

У ізалятары ў Калеснікавай падымаўся ціск. На целе ёсць удары. Баляць рукі, бо яе сілай цягнулі ў машыну і ўтрымлівалі.

У дзень выкрадання Марыя Калеснікава сутыкнулася з пагрозамі свайму жыццю. Яна збіраецца звярнуцца ў праваахоўныя органы з заявамі і па факце выкрадання, і па факце пагроз.

Бацьку Марыі Аляксандру Калеснікаву дазволілі перадаць ёй неабходныя рэчы. Заўтра яе, найхутчэй, дапытаюць па "справе Каардынацыйнай рады".

Сябры прэзідыўму Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава і Максім Знак праходяць падазраванымі па гэтай справе. Разам з імі затрымалі сябра КР Іллю Салея

Калеснікаву выкралі ў цэнтры Мінска 7 верасня, і амаль суткі пра яе нічога не было вядома. Зранку 8 верасня яе спрабавалі выслаць ва Украіну, але жанчына адмовілася пакідаць Беларусь. Пасля гэтага яе затрымалі. Сёння стала вядома, што яна праходзіць падазраванай па крымінальнай справе аб спробе захопу ўлады. 

Зранку сілавікі затрымалі таксама Максіма Знака і Іллю Салея. Пазней Следчы камітэт паведаміў, што на Калеснікаву і Знака ёсць санкцыя пракурора. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі