У Кабуле смяротнік учыніў выбух у адукацыйнай установе: загінулі каля 50 чалавек

У Кабуле смяротнік учыніў выбух у адукацыйнай установе: загінулі каля 50 чалавек

У сталіцы Афганістана — Кабуле адбуўся выбух у адукацыйнай установе, які зладзіў тэрарыст-смяротнік. Загінулі пры гэтым не менш за 48 чалавек, а яшчэ 67 — пацярпелі, перадае БелТА са спасылкай на інфармацыйныя агенцтвы.

Амаль усе загінулыя — студэнты. Відавочцы кажуць, што ў памяшканні, дзе адбыўся выбух, знаходзілася каля 100 чалавек.

Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані асудзіў напад і загадаў правесці расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі