У Італіі злодзеі абрабавалі турму

Як паведамляе ru.delfi.lt са спасылкай на Reuters, пасярод ночы злачынцы здолелі праслізнуць незаўважанымі міма камер вонкавай сістэмы відэаназірання. Яны забраліся ў офіс дырэктара турмы і вынеслі адтуль сейф. У ім было прыкладна пяць тысяч еўра. Паліцыя пачала расследаванне інцыдэнту.





Дарэчы, гэта не першы выпадак абрабавання турмы. Сёлета ўлетку ў суседняй Швейцарыі была абрабаваная турма Жэневы. Там злачынцы не сталі чакаць ночы, а забраліся ў памяшканне, дзе захоўваліся грошы, пасярод працоўнага дня. Бандыты забралі грошы, селі на матацыкл і з'ехалі ў Францыю. Пошукі злачынцаў вынікаў не далі.





Фота — ru.delfi.lt