У Італіі рэкордная смяротнасць за суткі ад каранавіруса

Пацыент з каранавірусам ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, Крэмона, Італія / Reuters
Пацыент з каранавірусам ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, Крэмона, Італія / Reuters

У Італіі зафіксавана рэкордная смяротнасць ад каранавируса за суткі — 627 чалавек. За папярэднія суткі было 427 ахвяраў ад віруса.

З пачатку эпідэміі ў Італіі заразіўся 47 021 чалавек, памерла 4032, паправіліся 4440. З такімі паказчыкамі краіна ўпэўнена займае другое месца па колькасці заражаных і смяротных выпадку ў свеце, і першае ў Еўропе.

На раніцу 21 сакавіка, у свеце 275 434 чалавекі заражаныя каранавірусам. З пачатку эпідэміі ад COVID-19 памерла 11 399 чалавек. Ачунялі 88 256 пацыентаў, паведамляе сайт анлайн-маніторынгу Даследчага цэнтра сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэта Джонса Хопкінса.

На другім месцы ў Еўропе — Іспанія. Там 21 571 чалавек заразіўся, памерла 1093 заражаных, паправіліся 1588 інфіцыраваных. На трэцім — Германія. 19 848 чалавек заразілася, памерла 68, паправіліся 180.

Тым часам на тэрыторыі мацерыковага Кітая эпідэмія, падобна, пайшла на змяншэнне. За трое сутак не было зарэгістравана ніводнага новага выпадку заражэння каранавірусам. Усяго ў Кітаі за час эпідэміі заразіліся 81 268 чалавек, а памерла 3259 інфіцыраваных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі