У Італіі падчас цісканіны ў начным клубе загінулі 6 чалавек

 У Італіі падчас цісканіны ў начным клубе загінулі 6 чалавек

У Італіі падчас цісканіны ў начным клубе загінула 6 чалавек. Як паведамляе ВВС са спасылкай на італьянскія СМІ, гэта здарылася ў ноч на суботу ў горадзе Анкона на ўсходнім узбярэжжы краіны, дзе меў выступіць з канцэртам папулярны рэпер Sphere Ebbasta.

Выратавальнікі заяўляюць, што прычынай інцыдэнту магло стаць распыленне газавага балончыка. Перад канцэртам людзі танчылі і раптам адчулі рэзкі пах. Наведнікі клуба рынуліся да пажарнага выйсця, але яно было зачыненае.

Загінулыя — пяцёра падлеткаў, а таксама жанчына, што прыйшла ў клуб з дачкой. Яшчэ дзясяткі чалавек пацярпелі, 12 з іх у вельмі цяжкім стане.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі