Вы тут

У Іране на пахаванні генерала Сулеймані загінулі дзясяткі чалавек

Reuters

У Іране на пахаванні генерала Касема Сулеймані загінулі 40 чалавек, пацярпелі больш за 200 чалавек. Прычынай трагедыі ў горадзе Кермане стала цісканіна ў вялізным натоўпе (сабраліся сотні тысяч чалавек) пасля пачатку жалобнага шэсця. У выніку цырымонію перанеслі, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Керман — родны горад Сулеймані. У Тэгеране на жалобнае шэсце 6 студзеня выйшла больш за мільён чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.