У Іран прыехаў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў. У панядзелак ён прысутнічаў на перамовах у Тэгеране Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі. Гаворка ішла пра супрацоўніцтва рэжымаў (у тым ліку і ў супрацьстаянні заходнім санкцыям). Можна меркаваць, што Кубракова цікавіць вопыт іранскіх сілавікоў, якія жорстка падаўляюць масавыя пратэсты.

president.gov.by