У інтэрнаце ў Клімавічах па чарзе збілі восем дзяўчат

У інтэрнаце ў Клімавічах па чарзе збілі восем дзяўчат

У інтэрнаце адной з навучальных устаноў у Клімавічах па чарзе збілі восем дзяўчат. Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да 17- і 18-гадовай навучэнак. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося яшчэ 3 лютага. Увечары ў той дзень згаданыя дзве дзяўчыны распівалі алкагольныя напоі, пасля чаго яны і пачалі збіваць іншых жыхарак інтэрнату. І рабілі гэта па надуманых прычынах.

Расследаванне справы працягваецца. Дзеянні дзяўчат кваліфікавалі як "хуліганства, здзейсненае групай асобаў" (ч. 2 арт. 339 КК).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі