У Індыі 73-гадовая жанчына стала мамай дзяўчынак-двайнятаў

У Індыі 73-гадовая жанчына стала мамай дзяўчынак-двайнятаў

У Індыі 73-гадовая жанчына стала мамай дзяўчынак-двайнянак. Як перадае Бі-Бі-Сі, Мангаяма Ярамаці, жыхарка штата Андхара-Прадэш зацяжарыла з дапамогай ЭКА. Дзяўчынкі нарадзіліся праз кесарава сячэнне, маці і яе дочкі адчуваюць сябе добра.

Бацьку нованароджаных 82 гады. На наступны дзень пасля нараджэння двайнятак у мужчыны здарылася парушэнне мазгавога кровазвароту і ён апынуўся ў лякарні. Калі ў яго спыталіся, хто будзе клапаціцца пра дзяцей, калі з ім ці з немаладой жонкай нешта здарыцца, мужчына сказаў: “Не ўсё ў нашых руках. Усё будзе так, як трэба. Усё ў руках божых”.

Для сужэнцаў важна мець дзяцей, бо праз бяздзетнасць іх пераследвалі ў роднай вёсцы. Раней яны спрабавалі зачаць шмат разоў і былі ў розных дактароў. Цяпер, нарэшце, пара мае дзяцей.

Тры гады таму ў Індыі 70-гадовая жанчына нарадзіла першынца. Таксама ў 2016 годзе ў Аўстраліі жанчына ўпершыню стала маці ў 63 гады, а бацьку немаўля было 78 гадоў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі