У індуса тэрміты з'елі ўсе банкаўскія ашчаджэнні

Жыхар індыйскага штата Біхары страціў усе свае ашчаджэнні з-за тэрмітаў, якія завяліся ў банкаўскіх сейфах. Гэтыя мурашы з'елі ўсё яго грошы і каштоўныя паперы. Дварыка Прасад у траўні 2005 года змясціў у ячэйку банку наяўныя грошы, каштоўныя паперы агульным коштам 450 тыс. рупій (каля $15 тыс.), а таксама некалькі залатых і срэбраных ювелірных вырабаў. У студзені гэтага года, прыйшоўшы ў банк, ён з жахамуўбачыў, што ўсе грошы ператварыліся ў пацяруху, а каштоўныя паперы мелі мноства дзірачак. Шкоднікі не пашкадавалі нават упрыгожванняў.

Кіраўніцтва банка адмовілася прымаць прэтэнзіі кліента, паколькі банк нясе адказнасць толькі ў тым выпадку, калі сейф узламаны. У банку сцвярджаюць, быццам папярэджанне аб тым, што будынак заражаны тэрмітамі, вісела ў адным з памяшканняў установы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі