У Хатыні сёння пройдзе мітынг-рэквіем

Мітынг-рэквіем "Хатынь - боль і памяць народа" пройдзе сёння ў мемарыяльным комплексе, пабудаваным на месцы спаленай фашысцкімі карнікамі беларускай вёскі.
Нагадаем, на 22 сакавіка прыпадаюць 65-я ўгодкі спалення Хатыні разам з яе 149 жыхарамі, сярод якіх было 76 дзяцей.

У суботу ў мітынгу ў Хатыні возьмуць удзел кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Нявыглас, кіраўнікі Мінскага аблвыканкама, замежныя дэлегацыі і сведкі тых трагічных падзей.

Таксама адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя, на якую праехалі прадстаўнікі мемарыялаў у Францыі, Чэхіі, Расіі, Літве і Латвіі, інфармуе газета "СБ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі