У Харкаве пазадарожнік урэзаўся ў натоўп пешаходаў

У Харкаве пазадарожнік урэзаўся ў натоўп пешаходаў

Ва ўкраінскім Харкаве ўвечары 18 кастрычніка адбылася страшная аўтааварыя, у якой загінулі шэсць чалавек, паведамляюць украінскія СМІ. Сярод загінулых — 15-гадовая дзяўчынка.

У лякарні з разнастайнымі траўмамі даставілі 12 чалавек. Двое з іх — у цяжкім стане. Адна з пацярпелых — цяжарная на сёмым месяцы жанчына, якая знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.

Паліцыя паведамляе, што сутыкнуліся Lexus RX 350 і Volkswagen Touareg. За рулём "Лексуса" была 20-гадовая студэнтка, дачка бізнэсоўца. Яна праехала скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора і на хуткасці ўрэзалася ў "Фальксваген". Ад удару "Лексус" выкінула на тратуар, дзе ён збіў пешаходаў. 

Кіроўцы абедзвюх машын былі адпраўленыя на медагляд. Дарэчы, студэнтка прайшла яго на месцы: у яе крыві не выявілі слядоў алкаголю або наркотыкаў. Дзяўчыну затрымалі пакуль што на трое сутак, пазней суд вызначыць меру стрымання. На яе пачалі крымінальную справу. Кіроўцы пагражае ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі