У Харкаве капаюць акопы. Фота

Ва ўкраінскім горадзе Харкаў умацоўваецца трэцяя лінія абароны. Там капаюць акопы на ўездзе ў горад, будуюць пляцоўкі для бронетэхнікі, бліндажы. Адзначаецца, што ад гэтага апорнага пункта да мяжы з Расіяй 30 кіламетраў. Яго пабудову скончаць да 1 траўня. Што да іншых апорных пунктаў, якія б прыкрылі горад ад нападу з боку расійскай мяжы, то іх будуць узводзіць "па меры неабходнасці".

Mediaport інфармуе, што на пабудову абарончых збудаванняў каля Харкава не патрацілі бюджэтныя сродкі, паколькі будаўнікі вырашылі працаваць бясплатна.

Нагадаем, нягледзячы на перамір'е на Данбасе, украінскія ўлады не выключаюць аднаўлення вайсковых дзеянняў з боку баевікоў. Яны ствараюць пагрозу Харкаўскай вобласці з поўдня. Таксама Харкаў рыхтуецца і да таго, што небяспека можа прыйсці з поўначы — з боку Расіі.

Фота: mediaport.ua, infotravel.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі