У ГУР Украіны пацвердзілі, што 8 чэрвеня пад удар трапілі два Су-57

Аэрадром "Ахтубінск" да атакі і пасля яе

Аэрадром "Ахтубінск" да атакі і пасля яе / t.me/insiderUKR/

У ГУР Мінабароны Украіны пацвердзілі, што 8 чэрвеня пад удар трапілі два расійскія самалёты Су-57. Іх атакавалі на аэрадроме "Ахтубінск" у Астраханскай вобласці Расіі.

"У аднаго Су-57 значныя пашкоджанні, у другога — больш лёгкія, — кажа ў эфіры тэлемарафона прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў. — Верагодна, яго магчыма будзе аднавіць у больш хуткія тэрміны. Тым не менш, факт — упершыню паражаныя самалёты Су-57 і ўпершыню паражаныя адразу два такія "звышновыя" расійскія знішчальнікі, гонар рашысцкіх паветраных сіл, касмічных сіл".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі