У групу па аналізе адукацыі пры ўрадзе ўвайшлі чыноўнікі і дырэктары

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратарка Савета міністраў Вольга Доўгая.

Доўгая: “У асноўным, у групе прадстаўнікі навукі, кіраўнікі каледжаў, школ, гімназій. Вось, напрыклад, дырэктар лідскага каледжу, рэктар Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова. Шмат кіраўнікоў устаноў адукацыі”.

Таксама ва ўрадзе просяць неабыякавых людзей звяртацца з прапановамі на электронную пошту о[email protected]. Але яна пакуль не працуе: лісты вяртаюцца назад з паведамленнем аб памылцы. Сітуацыю абяцаюць выправіць.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі