У Гродне з'явяцца беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках

Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкаму разам з раённымі адміністрацыямі пайшоў насустрач Бацькоўскаму камітэту ў справе арганізацыі беларускамоўных груп у дзіцячых садках. На сустрэчы з прадстаўніком гарадской адміністрацыі абмяркоўвалася магчымасць стварэння беларускамоўных груп і інфармацыйнай кампаніі па далучэнні бацькоў да бацькоўскага камітэта. Пра яе вынікі распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

“Як паведаміў адзін з арганізатараў Бацькоўскага камітэта Ігар Кузьмініч, у выніку гэтай размовы сёння гарадскія ўлады пачалі прапрацоўваць магчымасць стварэння рознаўзроставай беларускамоўнай групы з 13-ці дзетак.

Улады шукаюць фінансаванне, памяшканне і спецыялістаў, якія маглі б працаваць у ёй. Мяркуецца, што група з’явіцца на базе дзіцячых садкоў № 54, 84 і 73”.


Адзначым, што на сённяшні дзень у дзіцячых садках Гродна пакуль няма аніводнай групы з беларускай мовай выхавання і навучання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі