У Гродне знішчаюць аўтэнтычны брук каля будынка XVIII стагоддзя

Аўтэнтычны брукаваны ўезд у двор будынка XVIII стагоддзя пачалі знішчаць на вуліцы Савецкай у Гродне ў сераду, 26 снежня. Раней падчас рэканструкцыяў яго адмыслова зберагалі, бо іншага такога ўжо няма.
“Цяпер брук здымаюць і, відаць, будуць замяняць на звычайны, новы, які
яны паклалі ва ўсе іншыя ўезды на вуліцы Савецкай”, сказаў Еўрарадыё
гісторык Андрэй Вашкевіч. Ён перакананы, што гэта значная страта для
Гродна.

У чацвер гродзенскія гісторыкі і грамадскія актывісты
паспрабуюць атрымаць тлумачэнні ад уладаў у справе знішчэння
старажытнага брукаванага ўезду, але гэта будзе слабое суцяшэнне.

“Ужо
позна, - кажа Вашкевіч. - Хутчэй за ўсё яны патлумачаць, што гэта было
ўкладзена ў праект рэканструкцыі Савецкай плошчы”.



Фота Сяргея Апановіча