У Гродне знайшлі чалавека, які падрабляў гарэлку “Nemiroff”

41-гадовы жыхар Гродна абсталяваў у прыватным доме цэх для вытворчасці фальшывых гарэлачных вырабаў, паведамляе БелаПАН. Калі міліцыя зладзіла ў доме ператрус, то знайшла там усе патрэбныя для вырабу гарэлкі варштаты. Канфіскавана таксама 500 этыкетак з надпісамі “Nemiroff” і “На бруньках”, 15 тысяч вінтавых коркаў і 2 з паловай тысячы пустых шкляных пляшак з рознымі этыкеткамі. Вядома таксама, што апроч вытворчасці гэты чалавек арганізаваў збыт падробленай гарэлкі. Ён забяспечваў сваёй прадукцыяй грамадзянаў, якія ладзілі сямейныя ўрачыстасці і карпаратыўныя сустрэчы. На ўладальніка падпольнага заводу скалі пратакол. Санкцыя за такія дзеянні — штраф у 10 базавых велічыняў і канфіскацыя напояў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі