У Гродне жанчыну заціснула паміж аўтамабілямі
![У Гродне жанчыну заціснула паміж аўтамабілямі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/image-0-02-04-dba5e4f38c8e5d804a855b32b1d7c6797802bb05893cae47d13c308199a553c7-v.jpg.webp?itok=RJPeCZqr)
У Гродне жанчыну заціснула паміж аўтамабілямі. Здарэнне адбылося ўвечары 27 верасня. Муж з жонкай прыехалі ў госці і выйшлі з "Сітраена". Яны не паспелі зайсці ў дом, як пабачылі, што аўтамабіль пакаціўся, і кінуліся яго спыняць. Але гэта ў іх не атрымалася зрабіць. Калі мужчына паспеў адскочыць, дык жанчына — не. У яе траўмы ног. Жанчыну шпіталізавалі, інфармуе прэс-служба ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Пацярпелая прызналася, што машыну паркавала яна, пакінула яе на перадачы, а стаяначны тормаз не ўключала.
![У Гродне жанчыну заціснула паміж аўтамабілямі](/sites/default/files/paragraphs/image/image-0-02-04-542e389bbe7a51c78061d3456fda94012052212d62845ee13171a8ceb3490f4c-v.jpg)
Фота: http://gaigrodno.by