У Гродне жанчына ўпала з 9-га паверха інтэрната
![У Гродне жанчына ўпала з 9-га паверха інтэрната](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hrodna2.jpg.webp?itok=lCgmyKq9)
У Гродне жанчына ўпала з дзявятага паверха інтэрната. Здарэнне адбылося ўдзень 3 лютага на вуліцы Багуцкага. На месца прыязджалі міліцыя і медыкі, якія канстатавалі смерць жанчыны. Падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя, інфармуе сайт 015.by.
Праваахоўнікі высвятляюць абставіны трагічнага здарэння, прызначаныя экспертызы.
БЕЛТА дадае, што загінулай было 40 гадоў. Паводле папярэдняй інфармацыі, крымінальнага следу ў яе смерці няма.