У Гродне здарылася ўцечка азотнай кіслаты
![На вуліцах Гродна змагаліся з уцечкай азотнай кіслаты / кадр з відэа МНС](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kislata-2206.jpg.webp?itok=d_fjJvR9)
На вуліцах Гродна змагаліся з уцечкай азотнай кіслаты / кадр з відэа МНС
22 чэрвеня ў 12:10 гродзенскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра ўцечку азотнай кіслаты, паведамляе прэс-служба МНС.
Інцыдэнт здарыўся на скрыжаванні вуліц Ліможа і Белыя Росы пры перавозцы небяспечных хімічных рэчываў. Рух на гэтым участку быў перакрыты.
Ліквідаваць уцечку супрацоўнікам МНС удалося ў 12:47.
Паведамляецца, што жыццю і здароўю людзей нічога не пагражае. Рух на дарожным участку адноўлены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.