У Гродне збіраюцца ліквідаваць незалежны інтэрнэт-партал

У Гродне збіраюцца ліквідаваць незалежны інтэрнэт-партал

У Гродне збіраюцца ліквідаваць незалежны інтэрнэт-партал Hrodna.life. Мясцовая пракуратура падала ў суд іск аб ліквідацыі ТАА "Гродналайфмедыя". Менавіта яно з'яўляецца ўласнікам медыярэсурса.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, працэс аб ліквідацыі пачнецца 11 жніўня ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці.

У Генпракуратуры заявілі пра выяўленыя "грубыя парушэнні заканадаўства".

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года рэдакцыя партала перажыла ператрусы, затрыманні супрацоўнікаў, вялізныя штрафы (больш за 10 тысяч долараў). Нядаўна яе тэлеграм-канал быў прызнаны "экстрэмісцкім".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі