У Гродне затрымалі вакаліста кавэр-бэнда Fair Play
![Аляксандр Гайваронскі / hrodna.life](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hajvaronski-0305.jpg.webp?itok=hsxcmbb3)
Аляксандр Гайваронскі / hrodna.life
У Гродне сілавікі затрымалі вакаліста кавэр-бэнда Fair Play Аляксандра Гайваронскага. Звесткі пра гэта з'явіліся ў праўладным тэлеграм-канале.
Мужчына пад відэазапіс кажа, што выступаў у вопратцы "з забароненай сімволікай" і быў падпісаны на "забароненыя экстрэмісцкія каналы". Як вынікае, забароненай сімволікай сілавікі палічылі майку з гістарычным гербам "Пагоня".
Таксама на відэа бачна, што затрымалі Гайваронскага на працы.
Як піша hrodna.life, у Гродне Гайваронскі вядомы як Саша Ленан. Ён быў вулічным музыкам, выступае з рознымі праектамі ў барах, кавярнях і на гарадскіх пляцоўках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.