У Гродне з універсітэту адлічылі актывістку абароны старога горада

У Гродне з універсітэту адлічылі студэнтку 2-га курса юрыдычнага факультэта Кацярыну Бычак, актывістку абароны старога гораду.
Вось што распавяла “Еўрарадыё” пра афіцыйныя прычыны адлічэння Кацярына:

“Фармулёўка - парушэнне правілаў унутранага распарадку ўніверсітэту. Былі пэўныя сямейныя абставіны, па якіх я мусіла не наведваць варштаты. Я спрабавала патлумачыць сітуацыю, але яны сказалі, што для іх гэта не з’яўляецца падставай”.

Папера, падпісаная 3 кастрычніка, трапіла да дзяўчыны толькі сёння і то выпадкова. Кацярына Бычак лічыць, што насамрэч яе выключылі з-за яе грамадзянскай пазіцыі, з-за ўдзелу ў акцыях па абароне Гродна.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі